Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Дзіцячы сад №1 г.Узда”
ПАШПАРТ МІНІ-МУЗЕЯ
“ Беларуская хатка”
НАЗВА МІНІ-МУЗЕЯ: «Беларуская хатка».
ДАТА АДКРЫЦЦЯ: лістапад 2018 год.
ПРОФІЛЬ МІНІ-МУЗЕЯ: этнаграфічны.
МЭТА СТВАРЭННЯ МІНІ-МУЗЕЯ «БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА» - стварэнне ўмоў для фарміравання, пашырэння і ўзбагачэння ўяўленняў выхаванцаў пра навакольны свет і родны край; далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцяў, нацыянальных культурных традыцый; развіццё камунікатыўных здольнасцяў; выхаванне маральнасці, патрыятычных пачуццяў.
ЗАДАЧЫ:
Выхаванцы
Першая малодшая група
фарміраваць уяўленні пра:
- даступныя выхаванцу культурныя каштоўнасці: горад, вёска, нацыянальныя святы і забавы;
- родны край (расліны і жывёлы).
Другая малодшая група
фарміраваць уяўленні пра:
- сваю малую радзіму – назва горада, пасёлка;
- народныя і дзяржаўныя святы.
Сярэдняя група
фарміраваць уяўленні пра:
- пра тое, што ў Рэспубліцы Беларусь жывуць беларусы, яны размаўляюць на беларускай і рускай мовах, сталіца Беларусі – Мінск;
- свой горад, пасёлак, вуліцу;
- нацыянальны сцяг, герб, гімн, пра народных гурояў, беларускія святы.
фарміраваць уменні:
- далучацца да святкавання асноўных святочных дат дзяржавы.
Старшая група (5-6 гадоў)
фарміраваць уяўленні пра:
- культурныя каштоўнасці;
- сваю сям’ю (радавод: старадаўняя беларуская традыцыя; герб сям’і; будні і святы ў сям’і, традыцыі, сумесны адпачынак);
- блізкіх, свякоў, іх заняткі;
- тое, як жывуць людзі ў Рэспубліцы Беларусь, як дапамагаюць адзін аднаму;
- геаграфічнае размяшчэнне Рэспублікі Беларусь, з якімі дзяржавамі мяжуе;
- сімвалы беларускай дзяржавы (флаг, герб), Беларусі (сасна, зубр, бусел, кветка льну, канюшыны, васілёк);
- дзяржаўныя і народныя святы; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; народны лялечны тэатр;
- выдатныя мясціны роднага горада, сяла, сталіцы рэспублікі, сваёй Радзімы.
Старшая група (6-7 гадоў)
фарміраваць уяўленні пра:
- тое, як жывуць людзі ў Республіцы Беларусь, як працуюць, адпачываюць; дасягненнях людзей краіны ў працы, спорце, мастацтве;
- людзей, якія ўславілі нашу Радзіму: асветнікаў, нацыянальных герояў, Прэзідэнта рэспублікі, дзеячаў мастацтва, навукоўцаў, касманаўтаў, спартсменаў і г.д.; фарміраваць уменні:
- вылучаць Рэспубліку Беларусь сярод іншых карін свету;
- называць гарады, рэкі, азёры, запаведнікі, выдатныя мясціны краіны;
- праяўляць ацэначныя адносіны да падзей, фактаў, з’яў і г.д.
Бацькі
Далучаць дзяцей да культурнай спадчыны беларускага народа ў працэсе сямейнага выхавання.
Педагогі
Павышаць свой культурны ўзровень па пытаннях фарміравання ўяўленняў аб родным краі і нацыянальнай самасвядомасці ў выхаванцаў і бацькоў дзяцей дашкольнага ўзросту.
МЕСЦАЗНАХОДЖАННЕ: міні-музей
«Беларуская хатка» знаходзіцца побач з інфармацыйна-метадычным кабінетам у пераабсталяваным памяшканні дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі “Уздзенскі яслі-сад №1” па адрасу: 223411 Мінская вобласць, г. Узда, вуліца Калхозная д. 110. Плошча памяшкання – 30 м2, створаны ўмовы для правядзення розных відаў дзіцячай дзейнасці. Памяшканне абсталявана аўтаномнай пажарнай сігналізацыяй.
АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ
Час работы:
панядзелак-пятніца з 10.00 да 16.00
перапынак з 12.00 да 12.30
Уваход вольны.
Для наведвання міні-музея выхаванцамі іншых устаноў адукацыі патрэбен папярэдні запіс па тэлефонам 8 (01718) 65946
АГУЛЬНАЯ КОЛЬКАСЦЬ ЭКСПАНАТАЎ - 80 адзінак.
КІРАЎНІК МІНІ-МУЗЕЯ
Кіраўніком міні-музея «Беларуская хатка» з’яўляецца загадчык – Казлова Алена Фёдараўна. Кантакты: 80297674562, электронная пошта gudo1.uzda@tut.by
САВЕТ МІНІ-МУЗЕЯ
- Кіраўнік міні-музея: загадчык ДУДА “Уздзенскі яслі-сад №1” Казлова Алена фёдараўна.
Члены савета міні-музея:
- Настаўнік-дэфектолаг Бондар Вольга Мікалаеўна
- Педагог-псіхолаг Паўлянок Ірына Валер’еўна
- Музычны кіраўнік Махнач Наталля Іванаўна
- Выхавальнікі дашкольнай адукацыі: Рамановіч Жанна Антонаўна, Тоўстая Алеся Аляксандраўна, Азаркевіч Ірына Сцяпанаўна, Якуценка вольга Міхайлаўна.
ФУНКЦЫІ САВЕТА МІНІ-МУЗЕЯ
- распрацоўка канцэпцыі развіцця міні-музея, гадавого плана работы; разгляданне патанняў уключэння ў асноўны фонд гістарычных, культурных і прыродных прадметаў, якія паступаюць у працесе камплектавання, пераводу з фонду навукова-дапаможных матэрыялаў у асноўны фонд;
- стварэнне пошукавых, фондавых, экскурсійных і іншых груп;
- арганізацыя вучобы груп (пошукавых, фондавых, экскурсійных і інш.), падрыхтоўка экскурсаводаў міні-музея ўстановы адукацыі;
- падрыхтоўка юных экскурсаводаў, лектарскіх груп, распрацоўка тэматыкі масавых мерапрыемстваў, правядзенне мерапрыемстваў прафарыентацыйнай накіраванасці;
- падрыхтоўка прэзентацыйных матэрыялаў на регіянальных і рэспубліканскіх узроўнях;
- наладжванне ўзаеманаведвання міні-музея навучэнцамі іншых ўстаноў адукацыі;
- ставарэнне лакальнага сайту міні-музея;
- стварэнне і папаўненне медыятэкі;
- фарміраванне электронных каталогаў;
- стварэнне электроннай базы дадзеных фондаў міні-музея;
- арганізацыя праектнай дзейнасці, якая прадугледжвае збор матэрыялаў у сетцы інтэрнету, пошук магчымых «сеткавых” партнёраў міні-музея; электронная перапіска з экспертамі музейнай справы; правядзенне сумесных праектаў з іншымі музеямі, установамі (арганізацыямі);
- прымяненне камп’ютарнай тэхнікі для стварэння, тыражавання друкаваных і электронных матэрыялаў, стварэнне прэзентацый для выкарыстання ў адукацыйным працэсе і дэманстрацыі іх ў рамках мерпрыемстваў;
- распрацоўка і рэалізацыя рэгіянальных праграм па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе патэнцыялу міні-музея ўстановы дашкольнай адукацыі;
- арганізацыя сістэмы мерапрыемстваў для павышэння прафесінага майстэрства кіраўніка, членаў савета міні-музея;
- удасканаленне работы па арганізацыі камплектавання і ўліку музейных фондаў у адпаведнасці з патрабаваннямі;
- выкарыстанне інавацыўных і інтэрактыўных форм работы ў мінімузеі ўстановы адукацыі;
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы міні-музея, абнаўленне экспазіцый міні-музея ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі;
- распрацоўка турыстка-экскурсійнай праграмы з улікам узроставых і індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў, з уключэннем ў праграму наведванне міні-музея ўстановы адукацыі;
- узаемадзеянне з установымі культуры і іншымі ўстановамі (арганізацыямі);
- кантроль за эфектыўнасцю дзейнасці міні-музея.
МУЗЕЙНЫ ФОНД МІНІ-МУЗЕЯ ЎКЛЮЧАЕ Ў СЯБЕ:
- асноўны фонд: ручнік, посцілка, абрус, вілкі, кросны, сальніца, гляк, збан, андарак, пісанка, гаршчок, кашуля, кошык, цацка саламяная «птушка», свісцёлка, фляндраваны посуд, шкатулка, куфэрак, серп, дыван, фіранка, брыль, спарышы, падсвечнік, печ, часалка, прас, міска, ночвы, начоўкі, калаўрот, гарлач, збан, лялька, лялька-абярэг «крупенічка», лялька-абярэг «кувадка», лялькаабярэг «пелянашка», лялька-абярэг «вяснушка», лялька-абярэг «багацце, урадлівасць», лялька-абярэг «благадаць», самавар, лыжка, лава, лаўка, качалкі, рубель, валок, калыска (люлька, зыбка), ложак, шкарпэткі, нагавіцы, штаны , порткі, цэбар, гэблік, фуганак, верацяно , лапці, макотра, макацёр, пацеркі, каралі, ранік, ступа, сурвэтка, фартýх, хустка, збан.
- фонд навукова-дапаможных матэрыялаў: энцыклапедыі, пазнавальная, мастацкая, навукова-метадычаная літаратура, часопіс «Вясёлка», тэматычная папка для педагогаў з распрацоўкамі заняткаў, мерапрыемстваў і інш.
- фонд сыравінных матэрыялаў: выбары дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з саломкі, гліны, лазы, дрэва, льну і інш. матэрыялаў.
МЕДЫЯТЭКА МІНІ-МУЗЕЯ
Выхаванцам
- мультымедыйныя прэзентацыі;
- мультфільмы;
- інтэрактыўныя гульні.
Бацькам
- відэафільмы;
- запісы вэбінараў.
Педагогам
- відэафільмы;
- відэазапісы заняткаў і мерапрыемстваў з удзелам выхаванцаў і бацькоў;
- запісы вэбінараў;
- падборка сцэнарных распрацовак заняткаў, мерапрыемстваў;
ЭКСПАЗІЦЫІ МІНІ-МУЗЕЯ “БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА”
- «Лён – блакітнае золата Беларусі»
- «З печы – на стол»
- «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі»
- «Беларускія народныя гульні»
- «Хто працуе, таму шанцуе! »
- «Народная лялька»
- «Ручное ткацтва»
- «Беларускі народны арнамент»
СІСТЭМА РАБОТЫ МІНІ-МУЗЕЯ «БЕЛАРУСКАЯ ХАТКА”
Памяшканне міні-музея выкарыстоўваецца для правядзення розных тэматычных мерапрыемстваў (заняткаў) з усімі удзельнікамі адукацыйнага працэсу.
ЭКСКУРСІІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ:
- абзорная «Беларуская хатка запрашае...»
- тэматычная «Лён - блакітнае золата Беларусі»
- тэматычная «З печы - на стол»
- тэматычная «Дэкаратыўна-пракладное мастацтва Беларусі»
- тэматычная «Беларускія народныя гульні»
- тэматычная «Хто працуе, таму шанцуе!»
МАЙСТАР-КЛАСЫ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ І ДАРОСЛЫХ:
- майстар-клас «Народная лялька»
- майстар-клас «Ручное ткацтва»
- майстар-клас «Беларускі народны арнамент»
МУЗЕЙНЫЯ АКЦЫІ
- Акцыя «Смак беларускай мовы»
МУЗЕЙНЫЯ СЯМЕЙНЫЯ ПРАГРАМЫ
- Бацькоўскія вячоркі «Я – сям’я – род – народ»
- Сямейная гасцёўня «Зямля пад белымі крыламі»