ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.
Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.
Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных напрамках:
развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў роз- ных відах дзейнасці;
- заняткi па развіццi беларускага маўлення;
- самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.
Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтычных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту адзін раз на тыдні праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць дыдактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.
Казкі, вершы, загадкі, гульні і многае іншае на беларускай мове можна знайсці тут: http://kazki.by/category/folklore/prykazki/
Занятак
па адукацыйнай вобласці
“Развіцце маўлення і культуры маўленчых зносін”
ПАДАРОЖЖА ПА КАЗЦЫ “КУРАЧКА РАБКА”
Выхавальнік дашкольнай адукацыі |
другой кваліфшкацыйнай катэгорыі |
Махнач Н.І. |
Мэта: Развіцце актыўнага маўлення выхаванцаў праз успрыманне беларускіх твораў літаратурнага мастацтва
Праграмныя задачы:
узбагачаць слоўнік дзяцей рознымі часцінамі мовы ў працэсе замацавання зместу беларускай народнай казкі “Курачка Рабка”;
форміраваць уменні зняняць назоўнікі ў родным і вінавальным склонах, ужываць простыя прыназоўнікі (за, пад, на, у);
садзейнічаць правіьнаму вымаўленню гукаў, уласцівых толькі беларускай мове;
фарміраваць уменне адказваць на пытанні па змесце казкі, пабуджаць да паслядоўнага пераказвання яе сюжета;
развіваць памяць, устойлівасць увагі; выхоўваць культуру моўных адносін
Матэрыял: канверт, чароўная палачка, яйкі ад кіндэр- сюрпрызоў, кошыкі з лічбамі, развіццевыя гульні, персанажы казкі “Курачка Рабка”
Папярэдняя праца: чытанне казкі “Курачка Рабка”
Дзеці гуляюць на дыване.
Выхавальнік: Рабяты, трэба ж ужо збіраць цацкі і гатавацца да заняткаў.
Дзеці пачынаюць збіраць цацкі і знаходзяць канверт.
Выхавальнік: Дзеці, глядзіце, які чароўны канверт, паглядзім, што ў ім? (адказы дзяцей) Што гэта? Хто гэта? (адказы дзяцей)
Гульня “Адгадай казку”
Выхавальнік: Добра. Адкуль гэтае пісьмо мы даведаліся, але ж навошта яно нам? (адказы дзяцей) Пацакайце, тут якасць запіска, зараз пачытаем. ( робіць погляд, што чытае) Ага, зразумела. Дзеці, здарылася у казцы бяда, прыйшла ліска і ўсе пераблытала, таму шта яе ў казку не запрасілі. Воўка і мядзведзя паклікалі, а яе не. Вось і просіць нас курачка Рабка дапамагчы. Навогул трэба дапамагчы. А вы як лічыце? (адказы дзяцей)
Выхавальнік: Тады бярэм нашу чароўную палачку і гаворым нашы чароўныя словы, каб у казцы апынуцца.
З дапамогай чароўнай палачкі і слоў “Казка- казка, прыходзь да нас, калі ласка!”, якія дзеці прагаварваюць разам з выхавальнікам, усе “апынаюцца” у казцы
Выхавальнік: Вось мы з вамі і ў казцы. Зірніце, рабяты, якісць малюнак. Толькі штосьці ў ім не так. Разглядзім яго? (дзеці глядзяць) Ну, што? Усе добра? (адказы дзяцей)
Гульня “Што пераблытаў мастак”
Выхавальнік: Добра, вось мы ўжо адну шкоднасць ліскі выправілі. Пойдзем далей? (адказы дзяцей) Глядзіце, бабака, плача. Чаго ты, бабака, плачаш?
Бабка: Як жа мне не плакаць, быў у мяне яечак, поўны падпечак, а ліска ўсе раскідала. Я старая, нічога не бачу, яечкі сабраць не магу. Дапамажыце мне.
Выхавальнік: Дапаможым? (адказы дзяцей)
Гульня “Дзе ляжыць яечка”
Бабка: Дзякуй вам, дзеткі. Дапамаглі.
Уключаюцца гукі.
Выхавальнік: Дзеці, чуеце? Што гэта? (адказы дзяцей) Вось гэта адкуль гэтыя гукі (падыходзіць да малюнкаў сарокі, гуся, сабакі, куркі) Вось хто тут разам гаворыць, аднак так не пойдзе. Кожны павінен гаварыць по чарзе, але ж яны не памятуюць, як яны гавораць. Нада ім дапамагчы.
Гульня “Хто , як гаворыць”
Выхавальнік: Дзеці, глядзіце, зноў ліскіны інтрыгі. Яйкі раскідала, ды кошыкі нам з лічбамі кінула. Як вы разумееце, навошта на кошыках лічбы? (адказы дзяцей) Дакладна, у кожны кошык патрэбна сабраць столькі яек, якая лічба намалявана на кошыку.
Фізкультурная хвілінка “Збяры яйкі”
Выхавальнік: Ну, як нам ліску, дзеці, не перахітрыць, але ж навогул мы з вамі паспрабуем. Есць у мяне адна ідэя. Вось паслухайце. Можа мы паспрабуем казку “Курачка Рабка” расказаць, як усе было, паслядоўна і тым дапаможым пазбавіцца ад ліскі ў казцы.
Пазл “Перакажы казку”
Выхавальнік: Ой, рабяты, глядзіце,кошык. У ім яйкі рознаколяровыя і запіска нам(чытае запіску)
Выхавальнік: Пара нам, дзеці, да дому. Гаворым разам “Раз, два, тры, да дому ляці” (дзеці гавораць за выхавальнікам)
Выхавальнік: Добрае падарожжа у нас адбылося, але ж пойдзем мы з вамі гуляць на дыване далей.
Занятак
па адукацыйнай вобласці
“Развіцце маўлення і культуры маўленчых зносін”
для дзяцей старэйшай групы
Тэма “Па старонках любімых казак”
Выхавальнік дашкольнай адукацыі |
Другой кваліфікацыйнай катэгорыі |
Тоўстая А.А. |
Мэта: Развіццё актыўнага маўлення выхаванцаў праз успрыманне беларускіх твораў літаратурнага мастацтва.
Праграмны змест: Далучаць дзяцей да беларускай традыцыйнай культуры праз беларускую мову з дапамогай малых фальклорных формаў, стымуляваць жаданне да імправізацыі казак.
Развіваць дыялагчнае маўленне і інтанацыйную выразнасць мовы, вобразанае мысленне, слухавую ўвагу, сувязную гаворку, уменне чыста і правільна вымаўляць беларускія словы.
Выхоўваць пачуццё патрыятызму і нацыянальнай годнасці, выкарыстоўваючы розныя формы фальклору.
Матэрыял: ілюстрацыі да беларускіх казак, маскі для драматызацыі казкі церамок, разразныя малюнкі, “церамок”.
Папярэдняя работа: развучванне вершаванай казкі “Церамок”, завучванне прыказак, прымавак, вершы пра Беларусь,чытане беларускіх казак.
Ход занятку
Казачніца: Добры дзень, дзеткі! Шчыра ўсіх я вас вітаю і здароўя ўсім жадаю. А дзень сёння добры, цудоўны. Я вельмі рада сустрэчы з вамі, давайце пазнаёмімся. Я – казачніца, я ведаю шмат беларускіх казак, гульняў, прыказак, забаўлянак, але павінна вас папярэдзіць, што я разумею толькі беларускую мову і размаўляю толькі па-беларуску. Згодны?
К.: Дзеці, адкажыце калі ласка:
- Як называецца наша краіна? (Беларусь)
- На якой мове мы размаўляем? (На рускай і беларускай)
- А ці ведаеце вы вершы пра Беларусь? (Хлопчык і дзяўчынка расказваюць вершы)
Я нарадзіўся беларусам, Я дзяўчынка - беларуска
Беларусам буду жыць! З васільковымі вачыма.
Мову родную вучуся Хоць малая, але знаю
Шанаваць, цаніць, любіць. Беларусь – мая Радзіма!
Між лясамі ды азёрамі –
Васільковыя палі.
Я не ведаю, не ведаю
Прыгажэйшае зямлі.
К.: Сёння я запрашаю вас адправіцца ў падарожжа па краіне беларускіх казак.
А пойдзем мы пешшу. Каб не заблудзіцца нам дапаможа чароўны клубочак, папросім у яго дапамогі:
“Клубочак чароўны, каціся, каціся, вядзі нас у казку ды не заблудзіся. Сцежачка крывенькая, ножачкі маленькія. Сцежачка ішла, ішла і куды нас прывяла”.
К.: А прывяла нас сцежачка да першага прыпынку, які называецца “Гісторыя казак”. Адкажыце на пытанні:
- Што такое казкі? (Гэта прыдуманы твор)
- Адкуль узяліся казкі? (Іх прыдумаў народ, напісалі пісьменнікі)
- Чым характэрны казкі? (У іх шмат чароўнага, добрага, цікавага)
- Чаму казкі пра якія мы гаворым называюцца беларускія народныя? (Бо іх прыдумаў беларускі народ)
К.: Малайцы, дзеткі, мяркую. Вы добра ведаеце гісторыю казак. А цяпер адправімся ў падарожжа далей, не забудзем і наш чароўны клубочак. Наступны прыпынак пад назвай “Адгадай казку”. Прысядзце крыху, адпачніце, зараз прверым ці добра вы ведаеце беларускія казкі, а дапаможыце ў гэтым вы самі. (Дзеці апранаюць шапкі)
- Я пявун-лапатун, на кароткіх нагах, на высокіх пятах. Нясу касу на плячы, хачу лясу засячы (Зайкава хатка)
- Мышла бегла, хвосцікам махнула, чарапіца ўпала, яечкі пабіліся (Курачка Раба)
- Я калабок, калабок, на смятане мешаны ды ў масле спечаны, на акенцы студжаны (Калабок)
- Бачу, бачу! Не сядай на пянёк, не еш піражок, нясі бабулі, нясі дзядулі (Маша і мядзведзь)
Фізкульт хвілінка: беларускі танец.
К.: Малайцы, дзеці, а зараз пашлі далей. Наступны прапынак пад назвай “Раскажы пра герояў казак”. У кожнай казцы прысутнічае шмат розных герояў і ў кожнага з іх свой характар. Прапаную вам узяць малюнкі, разгледзіць герояў казак і расказаць пра іх.
Дзеці:
- Гэта індык і гусак з казкі “Пшанічны каласок”, яны балтлівыя і лянівыя.
- Гэты курачка з казкі “Курачка Раба”, яна добрая, руплівая, акуратная.
- Гэта ліса з казкі “Зайкава хатка”, яна хітрая, злосная, злая, фальшывая.
- Гэта мядзведзь з казкі “Селянін, мядзведзь і лісіца”, ён безталковы, неразумны, дурны.
- Гэта муха з казкі “Пчала і муха”, яна гультаявітая, нахабная, нясціплая, бессаромная.
К.: Малайцы, дзеці, добра адказвалі.
К.: Ой, а хто ж гэта плача? Гэта зайчык. А чаго ты, зачык, плачаш? (Надзяваю шапачку зайца хлопчыку, які потым будзе ў ролі зайчыка ў казкі)
Заяц: Як жа мне не плакаць? Я не проста заяц, а казачны. Але я зусім забыўся з якой я казкі. Вось у меня толькі нейкія кавалычкі паперы, што з імі рабіць я не ведаю, таму і плачу.
К.: Не плач, зайчык, мы тваёй бядзе дапаможым, складзём малюнак і вызначым з якой ты казкі (дзеці складаюць малюнак з разразных кавалачкаў паперы, гэта казка “Церамок”)
З.: Дзякуй вам вялікі! Цяпер я ведаю, што я жыву ў казцы “Церамок”, я запрашаю вас у казку!
К.: Але, зайчык, каб трапіць у казку дзеці павінны расказаць прыказкі.
- Разам цесна, а паасобку сумна.
- Домік чым бядней, тым мадней.
- Дзе гаспадароў у доме шмат, там і толку ніякага.
- Дзе дружба і савет, там святло.
- У доме і сцены дапамагаюць.
- Такая цесната, што яблыку зваліцца нямя дзе.
Дзеці расказваюць прыказкі, сэнс якіх адносіцца да казкі “Церамок”, а потым драматызуюць яе.
Вершаваная казка “Церамок”
К.: Вось і закончылася наша падарожжа ў казку, а ці спадабалася вам падарожнічаць? Мне вельмі прыемна было падарожнічаць з вамі, я вельмі ўдзячна вам за тое, што вы так прыгожа размаўляеце на беларускай мове.